У панядзелак, 20 снежня, канал “Культура” прапануе

17.12.2021 

У панядзелак, 20 снежня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў”: запісы легенды Галівуда Джудзі Гарланд;
- у 06:10 – спевы Лары Фабіян;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з фільмаў пра Джэймса Бонда;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў, прысвечаны жыццю і дзейнасці Веры Харужай;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – творчасць французскага кампазітара Яна Цірсэна;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы Чарлі Паркера і яго ансамбля;
- у 08:30 і 23:30 – музычныя творы Георгія Свірыдава;
- у 09:00 – творы Іагана Штрауса, Пятра Чайкоўскага, Ёзэфа Гайдна, Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – скрыпічныя паэмы Эжэна Ізаі;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – начальнік упраўлення народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Алена Карповіч;
- у 13:05 і 21.10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ігара Скляра;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: як перажыць расставанне;
- у 15:15 – Канцэртную фантазію для скрыпкі з аркестрам Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:30 – музычныя творы Яна Сібеліуса;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў міжнароднага этнафестывалю “Музычныя сустрэчы” ў Ніймегене;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” – гісторыю цыкла Алеся Карлюкевіча аб прыгодах Шубуршуна;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: амерыканскі джазавы кампазітар і піяніст Дэйв Брубек.
У праграме магчымы змены.