20.12.2021
У аўторак, 21 снежня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскай спявачкі Тэльмы Х’юстан;
- у 02:00 – запісы музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі з праекта “Іншыя рытмы”;
- у 06:10 – песні ў выкананні Пупа і Рыкарда Фольі;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творчасць Юрыя Нікуліна (да 100-годдзя з дня нараджэння артыста);
- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты радыёкампазіцыі пра Пабла Казальса і радыёспектакля “Прытворна хворы” паводле Мальера;
- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Дзімаш Кудайберген;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Джэй-Джэй Джонсан;
- у 8:30 і 23:30 – творы кампазітара Андрэя Папова;
- у 09:00 – запісы Алега Пагудзіна, ансамбля драўляных духавых інструментаў пад кіраўніцтвам Барыса Нічкова, музыку Ферэнца Ліста, Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Івана Казлоўскага, Алы Аблабердыевай, Фёдара Шаляпіна, Зіновія Бабія;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма эфіру – “Біяграфія твора і хроніка быцця творцы. Раман народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Родныя дзеці»” (працяг);
- у 13:05 і 21:10 – запісы Ванэсы Парадзі;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Ангола і Нігерыя;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – Дзявятую сімфонію Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучыць працяг аповесці-казкі Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”;
- у 17:30 – “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;
- у 19:00 – канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра снегавічка”;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага джазавага саксафаніста і кампазітара Уэйна Шортэра.
У праграме магчымы змены.