"Каляднымі сцежкамі"

21.12.2021

Напярэдадні Новага года і Каляд Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў яскравую інтэрактыўную праграму для дзяцей "Каляднымі сцежкамі". Наведвальнікі даведаюцца пра традыцыі святкавання навагодніх свят, пра тое, як іх бавілі нашы продкі. Праграма насычана вясёлымі спевамі, цікавымі заданнямі, майстар-класамі. Расказвае аб праекце вядучы навуковы супрацоўнік музея Анастасія Трафімчык.

Фота - pravoslavie.fm