07.01.2021
Крыніцай натхнення і цудоўнай кампаніяй для адпачынку можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 9 студзеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы спявачкі і актрысы з Румыніі Ірыны Сарбу;
- у 01:30 – першую частку оперы Пятра Чайкоўскага “Чаравічкі” на сюжэт аповесці Мікалая Гогаля “Ноч перад Ражаством”;
у 03:00 – праект “Музычная студыя”: фрагменты “Ражджэственскай араторыі” архіепіскапа Іларыёна Алфеева;
- у 04:30 – радыёверсію спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Чорная панна Нясвіжа”;
- у 06:10 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 07:20 і 23:00 – “Радыё “Вера” на канале “Культура””;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Леаніда Дранько-Майсюка (працяг);
- у 08:15 – Чацвёртую сімфонію Пятра Чайкоўскага;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казкі Міхася Машары і Віктара Ткачэнкі;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Балгарыя;
- у 11:30 – фрагменты Сімфоніі рэ мінор Сезара Франка;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: рэжысёр Ганна Маторная;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама запісы Джорджа Бэнсана;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – паэтэса Кацярына Хадасевіч-Лісавая;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сямейны дуэт “Яскевічы”;
- у 17:00 – фрагмент паэмы Рыхарда Штрауса “Жыццё героя”;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Сямён Казлоўскі;
- у 19:00 – другую частку оперы Пятра Чайкоўскага “Чаравічкі” на сюжэт аповесці Мікалая Гогаля “Ноч перад Ражаством”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Ганада Чарказяна;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Паўлінку і Гнома;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні Эдуарда Калманоўскага;
- у 21:30 – радыёінсцэніроўку “Калядная быль” паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсана “Ёлка”;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: творчасць кампазітара Арцюра Анегера.
У праграме магчымы змены.