Новыя корпусы адкрыліся ў Нацыянальным мастацкім музеі

14.01.2022

Пасля рэканструкцыі два новыя корпусы адкрыліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Яны злучаны пераходамі з галоўным будынкам. На вуліцы Карла Маркса наведвальнікаў цяпер прымае яшчэ адзін выставачны корпус музея. Тут размясцілася рэстаўрацыйная служба, фондасховішча і навуковая бібліятэка. Такім чынам, увасобілася ў жыццё даўняя задумка аб стварэнні цэласнага музейнага квартала. Сучасная навукова-тэхнічная база дазволіць найбольш якасна праводзіць навуковую і выставачную работу. Праект маштабны. Ён будзе з часам удасканальвацца.

Рэстаўрацыйны цэнтр музейнага квартала захавае і прымножыць культурную спадчыну нашай краіны. А яго новыя пляцоўкі дадуць магчымасць праводзіць выставачныя праекты рэспубліканскага і міжнароднага значэння.

Расказвае намеснік генеральнага дырэктара музея па навуковай і асветніцкай рабоце Святлана Анейка.

Фота - sb.by