23.02.2022
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца сольны канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" "Зімачка", прымеркаваны да дня нараджэння знакамітага калектыву. Ён стаў яркім сімвалам, гонарам, сапраўдным здабыткам айчыннай культуры, нацыянальным брэндам Беларусі.
У першым аддзяленні канцэрта "Харошкі" пакажуць вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі, у якім знайшлі ўвасабленне беларускія зімовыя святы і абрады. А ў другім аддзяленні ў нас ёсць магчымасць убачыць прыгожыя нумары з "залатога" фонду ансамбля. Расказвае мастацкі кіраўнік ансамбля, народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая.
"Сённяшні канцэрт харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" падорыць гледачам цудоўную палітру яскравых зімовых фарбаў і сапраўднае чараўніцтва", - сцвярджае музычны кіраўнік калектыву Уладзімір Гінько.
Фота - khoroshki.by