Чацвер, 3 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – песні ў выкананні Тоні Бэнета;
- у 02:00 – музыка балета Марыса Равэля “Дафніс і Хлоя”;
- у 06:10 – запісы брытанскай рок-групы Smokie;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Атар Кактакішвілі;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: танга Аскара Строка;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Алеся Пісьмянкова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі кампазітар Олафур Арнальдс;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Наталлі Гайды;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Маргарыты Прохар “Сіняя птушка, альбо Спроба несур’ёзнага дэтэктыва”;
- у 09:00 – мелодыі Ферэнца Ліста, Аляксандра Барадзіна і Генрыха Вагнера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – “Апасіяната” Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі Дэборы Кокс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – гісторык, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмой;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўны літаратурны праект “Акно ў свет”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – інструментальныя канцэрты Генрыха Вагнера і Пятра Падкавырава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – “Пер Гюнт” Эдварда Грыга;
- у 19:00 – аркестравая музыка Ёзефа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра Цуда-птаха (частка 1);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Андрэя Місіна;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты оперы Міхаіла Глінкі “Руслан і Людміла”.
У праграме магчымы змены.