"Класіка для ўсіх" у Белдзяржфілармоніі

09.03.2022 

11 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца аўтарскі праект "Класіка для ўсіх" народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі нашай краіны Аляксандра Анісімава і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі. Гэты праект збірае вялікую колькасць слухачоў, садзейнічае павышэнню прэстыжа і аўтарытэта аркестра, а таксама папулярызацыі класічнай музыкі.

У праграме філарманічнага праекта "Класіка для ўсіх" прагучаць творы кампазітараў розных эпох: Людвіга ван Бетховена і Ігара Стравінскага.

Расказвае галоўны дырыжор аркестра Аляксандр Анісімаў.

Фото - philharmonic.by