10 сакавіка ў нашым эфіры

Чацвер, 10 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Джэймса Браўна;
- у 02:00 – творчасць піяніста Альфрэда Брэндля;
- у 06:10 – запісы ансамбля ABBA;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Аляксандр Зацэпін;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы гурта Yellow;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Віктара Гардзея;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: бельгійскі кампазітар Вім Ментэрс;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Яна Жанчака;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: апавяданне Маргарыты Прохар “Насустрач сонцу”;
- у 09:00 – мелодыі Іагана Штрауса, Клода Дэбюсі, Майкла Наймана, запісы Зураба Саткілавы;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – Другая сімфонія Арцюра Анегера;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Бі Бі Кінг;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – дыякан Мінскага храма-помніка Усіх святых айцец Андрэй Скакун. Тэма: “Вялікі пост”;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўны літаратурны праект “Акно ў свет”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – харавыя творы айчынных кампазітараў на вершы Янкі Купалы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;
- у 19:00 – канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” савецкага кампазітара Аляксандра Зацэпіна;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: салісты Вялікага тэатра Беларусі.

У праграме магчымы змены.