Новыя кнігі выдавецтва "Беларусь"

10.03.2022

Да Году гістарычнай памяці выдавецтва "Беларусь" прапануе новыя кнігі ў серыі "Беларусь партызанская". "Гэта выданні, якія прысвечаны нашай памяці і спадчыне, працы даследчыкаў ваенных падзей", - адзначыла намеснік дырэктара Вольга Ваніна.

Таксама да Году гістарычнай памяці выдавецтва распрацавала кнігі для юных наведвальнікаў, скіраваныя на вывучэнне гісторыі нашай краіны.