Выстава жаночых партрэтаў "FEMINA FABULAS"

10.03.2022

У Рэспубліканскай галерэі "Палац мастацтва" праходзіць выстава жаночых партрэтаў "FEMINA FABULAS". У выставачным праекце ўдзельнічаюць больш за 20 беларускіх мастакоў, сярод якіх вядомыя майстры і аўтары новага пакалення. Выстава ўражвае сваёй шчырасцю, сур’ёзнасцю і разнастайнасцю стыляў. Кожны партрэт – традыцыйны, філасофскі, экспрэсіўны або сімвалічны – унікальны па сваёй выразнасці.

Жаночыя персанажы заўсёды былі і застаюцца ўпадабаным матывам у творчасці мастакоў. Жаночыя гісторыі ў партрэтах выставачнага праекта "FEMINA FABULAS"– гэта аповед, не толькі поўны пачуццяў, але і глыбокага разумення жыцця. Расказвае куратар праекта Алена Цагельская.

Фота - artpalace.by