Шаноўныя, 11 сакавіка, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы Эдзіт Піяф;
- у 02:00 – Дзевятнаццаты струнны квартэт і Дваццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – творчасць канадскай спявачкі Селін Дыён;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Аляксандра Зацэпіна;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Нані Брэгвадзэ;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Генадзя Пашкова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творы піяністкі Хлоі Флаўэр;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: песні на словы Леаніда Дранько-Майсюка;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: апавяданне Маргарыты Прохар “Знаходка”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Людвіга ван Бетховена, запісы трыа “Вытокі”, а таксама сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Херарда Эстрады;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – Шаснаццаты струнны квартэт Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бэна Вэбстэра і яго квартэта;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць студыі – эканаміст, фатограф, музычны майстар Мікалай Нікіцін;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць кітайскага кампазітара Не Эра”;
- у 15:15 – творы Галіны Гарэлавай і Валерыя Жывалеўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы Фрыдэрыка Шапэна, Аляксандра Скрабіна і Дзмітрыя Шастаковіча ў выкананні Уладзіміра Крайнева;
- у 19:00 – музыка Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – творчасць Таццяны і Сяргея Нікіціных;
- у 22:15 – музыка Мікалая Мяскоўскага.
У праграме магчымы змены.