Выстава "Фарбы душы" да юбілеяў беларускіх пісьменніц

11.03.2022

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць выставу "Фарбы душы", якая прысвечана юбілеям вядомых беларускіх пісьменніц Веры Вярбы, Дануты Бічэль-Загнетавай і Раісы Баравіковай. Расказвае вядучы навуковы супрацоўнік Паліна Саўген.

Выстава "Фарбы душы" расказвае пра творчасць Раісы Баравіковай. Яна - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі Янкі Купалы, аўтар кніг паэзіі "Пад небам першага спаткання", "Слухаю сэрца", "Рамонкавы бараг", "Каханне" і іншых. Выступае і як празаік, аўтар аповесці "Кватаранка", кніг апавяданняў "Вячэра манекенаў", "Кава для дамавіка", "Аповесць чатырох падарожжаў". Раіса Баравікова шмат піша для дзяцей. Яе зборнікі "Галенчына чытанне", "Казкі астранаўта", "Пра ката Варгіна і мышку Паднорку" падабаюцца дзецям. Увогуле, Раіса Андрэеўна лічыць, што пісьменнікі павінны клапаціцца пра юных чытачоў, выхоўваць іх словам, расказваць пра нашу спадчыну, гісторыю і культуру.

Фота - museum.by