12 сакавіка ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 12 сакавіка, заставайцеся з каналам “Культура”. Мы працуем па графіку выхаднога дня. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы італьянскага тэнара Андрэя Бачэлі, а таксама румынскага панфлейтыста Стэфана Нікалаі;
- у 02:00 – Восьмая фартэпіянная саната і Сімфонія № 2 Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – сюіты Антона Рубінштэйна “Касцюміраваны баль”;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: дабраверны князь Данііл Маскоўскі;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Віктара Шымука;
- у 08:15 – музыка Міхаіла Глінкі ў выкананні піяністкі Ірыны Шумілінай;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Алена Абразцова, Ксенія Эрдэлі;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: гештальт-тэрапія (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Снежная каралева” (частка 1);
- у 11:00 – “Планета “Культура””: кіраўнік мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт” Галіна Калюжная;
- у 11:30 – творы ў выкананні шведскага опернага спевака Мікалая Геды;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: выкладчык гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, габаіст Сяргей Тумаркін (працяг);
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: арыі ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Марыі Гулегінай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Capriccio Stravagante, а таксама запісы квартэта Manhattan Transfer;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: веснавыя песні Цэнтральнай Беларусі, спадчына Тураўшчыны;
- у 17:00 – творы Мануэля дэ Фальі;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Андрэй Міронаў;
- у 19:00 – першая і другая дзеі оперы Жоржа Бізэ “Кармэн”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Анатоля Кудраўца “Каця і Балабончык” (частка 1);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Несцерка”;
- у 21:10 – творчасць Эміля Гораўца;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Спартак” паводле гістарычнага рамана Рафаэла Джаваньёлі;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Лодка”.

У праграме магчымы змены.