Кніжныя скарбы з манастырскага куфра

14.03.2022

У Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава "Кніжныя скарбы з манастырскага куфра". Упершыню будзе прадстаўлены шырокай публіцы сапраўдны кніжны скарб, які быў нядаўна быў адшуканы ў адным са старадаўніх беларускіх манастыроў. Наведвальнікаў выстаўкі чакае ўнікальная магчымасць убачыць незвычайную з’яву – па сутнасці фрагмент архіва старадаўняй друкарні: неразрэзаныя і незбрашураваныя аркушы XVII і XVIII стагоддзяў. Расказвае кандыдат культуралогіі, арганізатар выставы Алесь Суша.

"Гісторыя літаратуры, наша спадчына - аснова духоўнасці і развіцця нацыі, і такія выстаўкі дапамагаюць нам дакрануцца да сапраўдных вытокаў прыгожага пісьменства", - адзначыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка.

Фота - nlb.by