Мастацкі праект "Графіка года-21"

14.03.2022

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва" праходзіць мастацкі праект "Графіка года-21", у экспазіцыі якога прадстаўлены лепшыя графічныя творы мінулага года. Праект дэманструе малюнак, акварэль, лінагравюры, літаграфіі, новыя магчымасці лічбавых тэхналогій – увесь дыяпазон творчых падыходаў і тэхнічных эксперыментаў у галіне арыгінальнай і друкаванай графікі. Расказвае намеснік старшыні Беларускага Саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

Фота - artpalace.by