15 сакавіка ў нашым эфіры

У аўторак, 15 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Білі Холідэй;
- у 02:00 – музыку кампазітараў Франсуа Дэўена і Карла Марыі фон Вэбера;
- у 06:10 – запісы аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Яўгена Догі ў выкананні аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 7:25 і 23:30 – Скрыпічны канцэрт Арама Хачатурана;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Міхася Стральцова;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць амерыканскага кампазітара Джэймса Хорнера;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: песні беларускіх кампазітараў на вершы паэта Уладзіміра Карызны;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Людміла Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: музыку Фелікса Мендэльсона, Восіпа Казлоўскага, запісы Валерыя Кучынскага, Рыгора Палішчука, а таксама Ксеніі Пагарэлай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Маквалы Касрашвілі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Тэлоніус Монк;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Асяродак блізкіх і сваякоў Максіма Багдановіча”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Узбекістан;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – песні і рамансы айчынных класікаў у выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Кірычэнкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі кнігі Іны Фраловай “Калі адцвіце ядловец”;
- у 17:00 – мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – сімфанічныя ўверцюры і Другі фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як Мікола быў каровай”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Лайзы Мінелі;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага кампазітара Джона Кейджа.
У праграме магчымы змены.