16 сакавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 16 сакавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 02:00 – інструментальныя творы Антона Рубінштэйна;
- у 06:10 – песні кампазітара Аляксандра Зацэпіна;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Яўгена Догі выконвае сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі (працяг);
- у 07:25 і 23:30 – запісы шатландскай спявачкі Эмі Макдональд;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Міколы Федзюковіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Ніклас Джонсан;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы беларускага ансамбля “Камерата”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 09:00 – мелодыі Гаэтана Даніцэці, Мікалая Рымскага-Корсакава, Іагана Себасцьяна Баха;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Лучана Павароці, Юрыя Марусіна, Марыі Біешу, піяніста Дзмітрыя Благога;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бэні Гудмана і яго аркестра;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру”. Пра Вялікі пост;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: оперная спявачка, народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – пісьменніца Вольга Бялова;
- у 15:15 – кантаты Мікалая Літвіна і Вячаслава Кузняцова на вершы Васіля Віткі і Максіма Багдановіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Іны Фраловай “Калі адцвіце ядловец”;
- у 17:00 – музыку Марыа Кастэльнуова-Тэдэскі;
- у 19:00 – канцэрт спявачкі з Даніі Элен Блум і ансамбля Харальда Хаўгарда;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Свята вясны”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні расійскай актрысы і спявачкі Ларысы Галубкінай;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: Ірына Шыкунова.
У праграме магчымы змены.