Творчы вечар Аляксандры Пахмутавай у Белдзяржфілармоніі

16.03.2022

17 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе творчы вечар Аляксандры Пахмутавай – легенды савецкага і расійскага кампазітарскага мастацтва, народнай артысткі СССР. На яе творах вырасла не адно пакаленне. Музычная біяграфія знакамітага аўтара налічвае больш за 400 песень, якія ведаюць і спяваюць мільёны. Канцэртную праграму рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча. Расказвае дырэктар калектыву Барыс Ліўшыц.

У праграме творчага вечара Аляксандры Пахмутавай прагучаць "залатыя" хіты вядомага кампазітара, якія ўвайшлі ў музычную скарбніцу савецкай эстраднай песні. За дырыжорскім пультам у гэты вечар будзе маэстра, заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко.

Фота - philharmonic.by