Канцэрт квартэта саксафаністаў "Saxas"

16.03.2022

Сёння ў малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца праект квартэта саксафаністаў "Saxas". Калектыў быў створаны ў 2011 годзе і стаў першым прафесійным квартэтам саксафаністаў у Беларусі. Сёння квартэт "Saxas" прэзентуе гледачам праграму "Ад А да Я", у якой прагучыць музыка розных стыляў і эпох. Расказвае мастацкі кіраўнік калектыву, саксафаніст Павел Казак.

Фота - afisha.relax.by