"Графіка Сальвадора Далі"

16.03.2022

Выстава "Графіка Сальвадора Далі" - арыгіналы друкаванай графікі з прыватных калекцый праходзіць у Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва". Экспазіцыю дапоўняць 130 арыгінальных работ Сальвадора Далі – ксілаграфіі, афорты, літаграфіі і геліягравюры. Наведвальнікі акунуцца ў атмасферу эпохі і адчуюць талент майстра.

На выставе "Графіка Сальвадора Далі" прадстаўлены 7 серый работ мастака, створаных у 1956 – 1975 гадах.

Расказвае аб экспазіцыі намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

Фота - artbelarus.by