Сёння ўвечары ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі

18.03.2022

Гледачам прэзентуюць манументальную араторыю мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) "Страсці па Матфею". Гэтая музыка стала своеасаблівым мостам, якая звязвае стагоддзі і культуры. Яна кранае глыбінныя пласты чалавечай памяці.
У праграме прымае ўдзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны Аляксандра Анісімава.

Канцэрт пройдзе па-за конкурснай праграмай I Патрыяршага міжнароднага конкурсу-фестывалю "Святло Хрыстова" па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Упершыню ў нашай краіне ў праекце "Страсці па Матфею" адбудзецца выступленне Маскоўскага сінадальнага хору.

Фота - philharmonic.by