22 сакавіка ў нашым эфіры

У аўторак, 22 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць Эла Джэро;
- у 02:00 – спевы мексіканкі Лілы Даўнс;
- у 06:10 – запісы амерыканскага спевака Дзіна Марціна;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Эндру Лойда Уэбера ў выкананні беларускіх музыкантаў;
- у 7:25 і 23:30 – Канцэртную сімфонію мі бемоль мажор для квартэта духавых з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Сцяпана Гаўрусёва;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць уэльскага тэнара Пола Потса;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: творы кампазітара і гітарыста Валерыя Жывалеўскага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Людміла Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 09:00 – музыку Бенджаміна Брытэна, Мікалая Аладава і Карла Орфа;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Франка Карэлі, Алены Абразцовай, аркестра Новасібірскай дзяржаўнай філармоніі і ансамбля “Кансананс”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Чарлі Паркер і яго ансамбль;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Струмень любові” Габрыэлі Пузыні. Лёс беларускай пісьменніцы ХІХ стагоддзя”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Эквадор;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – песні і оперныя нумары на вершы Петруся Броўкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі кнігі Іны Фраловай “Калі адцвіце ядловец”;
- у 17:00 – творы Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – фартэпіянныя творы Клода Дэбюсі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як Сінячок да сонца лётаў”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Георга Отса;
- у 22:15 – творчасць Альўе Месіяна.
У праграме магчымы змены.