"Мілонга з Серэнадай" у Вялікім

23.03.2022

30 сакавіка ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца яскравая праграма "Мілонга з Серэнадай" з цыкла "Вечары з Серэнадай". Мастацкі кіраўнік струннага квінтэта "Серэнада", салістка Вялікага тэатра Беларусі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Траццяк  марыць "стварыць у малай зале тэатра атмасферу, у якой знайшлося б месца і інструментальнай музыцы і вакальным творам і вядома ж, танцу".

Мілонга - паўднёваамерыканскі танец. Сёння нашы суайчыннікі нанава адкрываюць для сябе зачараванне і страснасць гэтага незвычайнага танца і музыкі.

Фота - bolshoibelarus.by