01.04.2022
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь рыхтуе экспазіцыю, якая будзе прысвечана ХVII стагоддзю беларускага іканапісу. Гэта сумесная выстава музея з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, якая мае намер паказаць багатую духоўную спадчыну гэтага перыяду, што захоўваецца ў беларускай скарбніцы. У бліжэйшы час Нацыянальны мастацкі музей прэзентуе адразу некалькі праектаў у Расійскай Федэрацыі - разам з Траццякоўскай галерэяй і Расійскай акадэміяй мастацтваў. Расказвае першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце музея Святлана Анейка.
Фота з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея