11 красавіка ў нашым эфіры

У панядзелак, 11 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з мелодыямі замежнай эстрады апошніх дзесяцігоддзяў;
- у 06:10 – запісы пуэртарыканскага спевака Рыкі Марціна;
- у 07:05 і 14:05 – музыку Эдуарда Калманоўскага з фільма “Вялікі перапынак”;
- у 07:25 і 23:30 – фартэпіянную музыку кампазітара Марыса Равэля;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Васіля Віткі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: гукі прыроды;
- у 08:25 і 13:05 – запісы Алеся Камоцкага;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: мелодыі Ферэнца Ліста, Іагана Штрауса, запісы Сяргея Лейферкуса, творчасць Юрыя Сіланцьева;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – Віяланчэльную санату Франца Ксавера Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Рэй Нэнс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – паэт Віктар Шніп;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка;
- у 14:15 і 23:00 – “Казкі жыцця” Якуба Коласа;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: экзістэнцыяльная псіхалогія (працяг);
- у 15:15 – песні айчынных кампазітараў з рэпертуару Людмілы Златавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казак Наталлі Бучынскай, “Музейныя хованкі”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – квартэт № 6 фа мінор Фелікса Мендэльсона і Фартэпіянны квартэт рэ мінор Уільяма Уолтана;
- у 19:00 – запісы квартэта Робіна Марка, ансамбля Sattuma і палесцінскага кампазітара і піяніста Фараджа Сулеймана;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра блакітны казачны горад”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Фрэдзі Мэрк’юры і Мантсерат Кабалье;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: амерыканскі музыкант Майкл Трэнт Рэзнар.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.