12 красавіка ў нашым эфіры

У аўторак, 12 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць спявачкі Дзі Дзі Брыджуотэр;
- у 02:00 – музыку Пятра Чайкоўскага і Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – запісы Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні з кінафільмаў на вершы Бэлы Ахмадулінай ў выкананні Валянціна Панамаровай;
- у 7:25 і 23:30 – п’есы з фартэпіяннага альбома Ісака Альбеніса “Іберыя”;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Караткевіча;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць венгерска-ўкраінскага кампазітара і скрыпача Эдвіна Мартана;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – музыку Крыстофа Вілібальда Глюка, Джузэпэ Тарціні, Роберта Шумана, Леаніда Смялкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Мантсерат Кабалье і Фрэдзі Мэрк’юры;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Скота;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы”. Госця – куратар выставы “Таямніцы дзеда Кандрата” Святлана Кажамяка;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Узбекістан;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі “Казак жыцця” Якуба Коласа (да 140-годдзя народнага паэта Беларусі);
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – рамансы і песні айчынных класікаў у выкананні народнай артысткі Беларусі і СССР Тамары Ніжнікавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць першыя старонкі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – аркестравыя творы Франца Шуберта;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні на словы паэта Леаніда Дзербянёва;
- у 22:15 – творчасць брытанскай віяланчэлісткі Жаклін Дзюпрэ.
У праграме магчымы змены.