У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя альбома Наталлі Шаранговіч "ЛІТАРТ. Знакі беларускага алфавіту"

12.04.2022

Альбом прысвечаны гісторыі і сучаснасці беларускага шрыфтавога мастацтва. Праект "ЛІТАРТ" – літара і мастацтва яе ўвасаблення на паперы. Альбом з адпаведнай назвай ярка дэманструе развіццё шрыфтоў і каліграфіі, іх гісторыю і сучаснае пераўвасабленне. Ён з’яўляецца пераможцам у намінацыі "Арт-кніга" Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Расказвае ўкладальнік, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх мастакоў Наталля Шаранговіч.

Альбом "ЛІТАРТ" аб’яднаў творчасць мастакоў-графікаў суполкі з такой жа назвай. Іх працы змешчаны ў выданні. Сярод аўтараў – мастак Генадзь Мацур.

Фота - belta.by