13 красавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 13 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – танга Астара П’яцолы;
- у 02:00 – другую фартэпіянную санату і сімфанічную паэму “Князь Расціслаў” Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – песні ў выкананні Валянціны Легкаступавай;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спевы Марціны Макатчэн;
- у 07:25 і 23:30 – запісы расійскага акцёра Алега Даля;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Алеся Пісьмянкова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: The Hampton String Quartet;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы баяніста Васіля Глубачэнкі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – мелодыі Пятра Чайкоўскага, Рыхарда Вагнера, Фрыца Крэйслера, Яўгена Голубева, а таксама творы пра шчасце;
- у 11:00 і 20:30 – апошнія старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагменты з сюіты Эдварда Грыга “Пер Гюнт”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Сміта 1963 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госць – галоўны рэжысёр Маладзёжнага тэатра эстрады Іван Клешчанка;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі твора Якуба Коласа “Казкі жыцця” (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа);
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс;
- у 15:15 – Дзявятую сімфонію народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як? З чаго? І для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – запісы італьянскай групы Tazenda;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Лятаць не шкодна”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: рок-н-рол;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: беларускія харавыя творы, запісы Валерыя Кучынскага.
У праграме магчымы змены.