17 красавіка ў нашым эфіры

На каталіцкі Вялікдзень, 17 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – араторыю “Сем апошніх слоў Хрыста на крыжы” Ёзефа Гайдна, санаты Генрыха фон Бібера;
- у 06:10 – творы Станіслава Манюшкі;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Леаніда Дайнекі (працяг);
- у 08:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Анатоля Падгайскага;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг радыёпастаноўкі паводле твора Алеся Якімовіча “Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі”, казку Шарля Перо “Чараўніца”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Іньяцыя Роса (Італія);
- у 11:30 – фрагмент “Месы святога Якаба” Гіёма Дзюфаі;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: творчыя праекты Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама запісы Джорджа Бэнсана і Каўнта Бэйсі;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: мастак і спявачка Марыя Аднадворцава;
- у 17:00 – канцэрты Антоніа Салера для аргана і клавесіна;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Жан Татлян;
- у 19:00 – другую частку оперы Яна Давіда Голанда “Агатка, або Прыезд пана”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Змітрака Бядулі “Лявоніха і Сымоніха”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Зайчык-партрэтыст”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Крэйка Дэвіда;
- у 21:30 – радыёпастаноўку “Інстытут сумленнасці” па матывах апавядання Марка Твэна, запісы з канцэртаў фестывалю духоўнай музыкі “Залатагорская ліра”, які адбыўся ў 2008 годзе;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Джон Кейдж.
У праграме магчымы змены.