18 красавіка ў нашым эфіры

У панядзелак, 18 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з песнямі ў выкананні Мірэй Мацье;
- у 06:10 – запісы амерыканскай спявачкі Ванесы Уільямс;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з амерыканскага тэлесерыяла “Сакрэтныя матэрыялы”;
- у 07:25 і 23:30 – “Велікодную араторыю” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Валянціна Лукшы;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: піяністка, скрыпачка і кампазітар з Брайтана Попі Акройд;
- у 08:25 і 13:05 – мелодыі беларускага кіно;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: мелодыі Алега Залётнева, Пятра Чайкоўскага, Мікалая Рымскага-Корсакава, Самюэля Барбера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – Сюіту для флейты і баса кантынуа Жака Атэтэра-Рымляніна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Чэта Бэйкера 1958 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Івар Янсан (Латвія);
- у 14:15 і 23:00 – “Казкі жыцця” Якуба Коласа;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: гуманная педагогіка;
- у 15:15 – Канцэрт беларускага кампазітара Сяргея Бельцюкова для аркестра і вакальный групы “Камерата”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”, “Музейныя хованкі”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы французскага кампазітара Альбера Русэля;
- у 19:00 – запісы малійскага трыа Da Kali і шведскай групы Patriet;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Чароўная гісторыя”;
- у 21:10 – песні ў выкананні народнай артысткі Расіі Капіталіны Лазарэнка;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: піяніст і кампазітар з Італіі Алесандра Марцірэ.
У праграме магчымы змены.