Руслан Казлоўскі прэзентаваў кнігу "Праз церні…" пра жыццё паралімпійскага чэмпіёна Аляксандра Трыпуця

18.04.2022

У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата філалагічных навук, краязнаўцы Руслана Казлоўскага "Праз церні". Яна прысвечана чэмпіёну свету ў паралімпійскіх гульнях, ураджэнцу Гродна Аляксандру Трыпуцю. Кніга пабачыла свет у серыі "Зоркі гродзенскага спорту" і расказвае пра выдатнага земляка, моцнага духам, сапраўднага спартсмена і чэмпіёна.

Прэзентацыі кнігі адбылася з удзелам літаратараў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сваімі ўражаннямі пра выданне падзялілася старшыня Людміла Кебіч.

Фота - rgazeta.by