19 красавіка ў нашым эфіры

У аўторак, 19 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць брытанскага спевака Рода Сцюарта;
- у 02:00 – фрагмент “Урачыстай месы” Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – запісы “Рэгтаймаў” Скота Джопліна;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: аперэты Юрыя Мілюціна;
- у 7:25 і 23:30 – Канцэрт для скрыпкі з аркестрам Арно Бабаджаняна;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Міколы Чарняўскага;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць ісландскага тэнара Кардара Тхора Кхортэса;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: мелодыі з “Полацкага сшытка”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – музыку Георга Гендэля, Іржы Чарта, Бэлы Бартака і Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Беньяміна Джыльі і Ларысы Штанько;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Скот і Эдзі Дэвіса;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “На хвалі часу, у плыні жыцця” (да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”);
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Іньяцыя Роса (Італія);
- у 14:15 і 23:00 – старонкі “Казак жыцця” Якуба Коласа (да 140-годдзя народнага паэта Беларусі);
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – п’есы беларускіх кампазітараў з рэпертуару цымбаліста Аляксандра Лявончыка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – сімфанічную музыку Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Хрустальны калодзеж”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні савецкай эстраднай спявачкі Вольгі Вардашавай;
- у 22:15 – творчасць Эніа Марыконе.
У праграме магчымы змены.