Сёння спаўняецца 95 гадоў Дзяржаўнаму акадэмічнаму сімфанічнаму аркестру Рэспублікі Беларусь

19.04.2022

Аркестр быў створаны ў 1927 годзе і з цягам часу ўвайшоў у склад Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Статус Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра калектыву быў прысвоены ў 1961 годзе, а ў 1980 - званне "Акадэмічны".
У рэпертуары калектыву - класічная сімфанічная музыка і творы сучасных кампазітараў. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра - народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў выказаў меркаванне, што для таго, каб заставацца запатрабаваным калектывам, трэба шмат працаваць і рэалізоўваць розныя праекты.

Фота - philharmonic.by