20 красавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 20 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;
- у 02:00 – балетныя мелодыі Рыкарда Дрыга;
- у 06:10 – песні ў выкананні нямецкай поп-групы Arabesque;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Юрыя Мілюціна;
- у 07:25 і 23:30 – запісы спевака Рафаэля;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Віктара Гардзея;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: аргенцінскі гітарыст Густава Мантэсана;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: творы гарманіста і баяніста ансамбля народнай музыкі “Бяседа” Мікалая Алешкі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – мелодыі Пятра і Барыса Чайкоўскіх, запісы Віктара Гур’ева;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагменты оперы Руджэра Леанкавала “Паяцы”, іспанскія матывы;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Хорн;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру”;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госця – мастацкі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Шчодрыца” Ірына Вакульчык;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі твора Якуба Коласа “Казкі жыцця” (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа);
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак;
- у 15:15 – творы Уладзіміра Грушэўскага ў выкананні акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі (да 70-годдзя кампазітара);
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – творы кампазітара Ігнаца Мошэлеса;
- у 19:00 – запісы румынскага віртуоза-трубача Крысці Рускіёра;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Аб чым спрачаліся кнігі”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: амерыканскі кампазітар і спявак Ніл Дайманд;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: фрагменты оперы Джавані Батыста Пергалезі “Служанка-пані” ў выкананні беларускіх артыстаў.
У праграме магчымы змены.