У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава "Магія графікі"

20.04.2022

Выстава прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага мастака і ілюстратара Валерыя Славука. Ён узнагароджаны за сваю творчую дзейнасць медалём Францыска Скарыны, дыпламант "Лепшы майстар" Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" у Маскве, пераможца ў намінацыі "Лепшы майстар" Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Ён мае вядомы і пазнавальны мастацкі почырк, свой стыль работ, што можна прасачыць на выставе "Магія графікі".

Выстава "Магія графікі" прадстаўляе казачныя вобразы беларускай міфалогіі, улюбёнай тэмы мастака. "Вобразы і сюжэты яго работ пераносяць з прасторы галерэі ў фантастычны свет казачных персанажаў", - адзначыла дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава.

Фота - nlb.by