21 красавіка ў нашым эфіры

Чацвер, 21 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творы Стыві Уандэра;
- у 02:00 – запісы гітарыста Эла дзі Меолы;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: кампазіцыі Вячаслава Дабрыніна ў выкананні ВІА “Весёлые ребята”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы Ежы Пецярбургскага;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы аркестра Вальда ды лас Рыяса;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Алеся Звонака;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі кампазітар Валгір Сігурдсан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы баяніста Паўла Неўмяржыцкага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: творы Мануэля дэ Фальі, Міхала Клеафаса Агінскага, Георга Філіпа Тэлемана, запісы Уладзіміра Захарава і сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – Фартэпіянны канцэрт до мажор Муцыа Клеменці;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы крымскага гітарыста Энвера Ізмайлава;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці эфіру – прадстаўнікі Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця Руслан Шайкін і Вікторыя Мазанік;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”, прысвечаная жыццю і творчасці беларускага паэта Яна Чачота;
- у 14:15 і 23:00 – працяг твора Якуба Коласа “Казкі жыцця”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – інструментальныя канцэрты народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – “Марская сімфонія” Ральфа Воана-Уільямса;
- у 19:00 – аркестравыя творы Гектора Берліёза;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пухнацік” (частка 1);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні савецкага і расійскага выканаўцы Крыса Кельмі;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагмент сімфоніі № 1 Сяргея Пракоф’ева, спевы заслужаных артыстак Рэспублікі Беларусь Ніны Казловай і Аксаны Волкавай.
У праграме магчымы змены.