Галоўным балетмайстрам Вялікага тэатра стаў Ігар Колб

21.04.2022

У Вялікім тэатры Беларусі прадставілі новага галоўнага балетмайстра. Ігар Колб - заслужаны артыст Расіі, лаўрэат міжнародных конкурсаў. Да прызначэння ён быў прэм'ерам Марыінскага тэатра і выкладчыкам у Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. Артыст нарадзіўся ў Пінску. Скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. На 3-м курсе пачаў творчы шлях у Вялікім тэатры Беларусі. У трупе Марыінскага тэатра Ігар Колб з 1996 года. Яго называюць самым вядомым выканаўцам лірыка-рамантычнага рэпертуару Марыінскага тэатра.
Зараз жа Ігар Колб вярнуўся ў Мінск у Вялікі тэатр Беларусі, у якім і пачынаў сваю творчую дзейнасць. Паводле слоў артыста, ён заўсёды памятаў аб сваіх вытоках, аб Вялікім тэатры і спадзяецца прынесці максімальную карысць на пасадзе галоўнага балетмайстра.

Фота - bolshoibelarus.by