22 красавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, 22 красавіка, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – сольныя віяланчэльныя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 06:10 – песні ВІА “Весёлые ребята”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: спевы Георгія Віціна;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Булата Акуджавы;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Мар’яна Дуксы;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: скрыпачка Айша Аразбаева;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы ансамбля “Песняры”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – запісы Юрыя Блінова, Булата Мінжылкіева, кампазіцыі на вершы Змітрака Бядулі, першая частка “Пятай сімфоніі” Сяргея Пракоф’ева;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – Дзявяты канцэрт Франсуа Куперэна са зборніка “Прыміраныя густы”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Крыс Конар;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – загадчык культурна-адукацыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Яна Патапенка. Гаворка пойдзе пра святыні на тэрыторыі музея і народныя традыцыі Вялікадня;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі “Казак жыцця” Якуба Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Эндзі Уорхала”;
- у 15:15 – сюіта з балета Яўгена Глебава “Альпійская балада”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы для габоя Георга Філіпа Тэлемана, Іагана Фрыдрыха Фаша і Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – аркестравая музыка Ферэнца Ліста;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пухнацік” (частка 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні народнай артысткі Беларусі Ядвігі Паплаўскай;
- у 22:15 – фрагменты харавой фрэскі Людмілы Шлег “Святая Троіца”.
У праграме магчымы змены.