25 красавіка ў нашым эфіры

У панядзелак, 25 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 06:10 – песні ў выкананні ВІА “Голубые гитары”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку кіно”;
- у 07:25 і 23:30 – уверцюру Мікалая Рымскага-Корсакава “Светлае свята”;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Віктара Гардзея;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць брытанкі Ганны Мерэдзіт;
- у 08:25 і 13:05 – запісы айчыннага гурта “Крэсіва”;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: мелодыі Мацея Радзівіла, Іагана Эрнста Саксенвеймера, Алега Хадоскі, запісы Ніны Шарубінай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – Санату для фагота і фартэпіяна Антаніна Рэйхі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Стэнлі Цёрантайна;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госць эфіру – аўтар музыкі, баяніст, імправізатар Васіль Глубачэнка;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Дар’я Арт;
- у 14:15 і 23:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: першыя старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: гуманная педагогіка (працяг);
- у 15:15 – песні айчынных кампазітараў у выкананні народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”, “Музейныя хованкі”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – Уверцюру “Леанора № 3” Людвіга ван Бетховена і Другі фартэпіянны канцэрт Іаганеса Брамса;
- у 19:00 – запісы дуэта Армаос і Растані (Германія);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Элы Фіцджэралд;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: амерыканскі мультыінструменталіст Дэні Эльфман.
У праграме магчымы змены.