Прэм’ерны паказ у СНД ваеннай драмы "1941. Крылы над Берлінам" пройдзе ў Брэсце

27.04.2022

Брэст стане месцам прэм'еры ваенна-гістарычнай драмы "1941. Крылы над Берлінам". Першы на тэрыторыі краін СНД масавы прагляд расійскага ваеннага фільма пройдзе сёння ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Акцыя прымеркавана да Года гістарычнай памяці і 77-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На кінапрэм'еры гледачоў чакае сустрэча са здымачнай групай - прадзюсарам і рэжысёрам Канстанцінам Буславым, выканаўцамі галоўных роляў. Заслужаны артыст Расіі Сяргей Пускепаліс лічыць, што фільм атрымаўся моцным і яго абавязкова трэба паглядзець, каб ведаць гісторыю і подзвігі нашых продкаў.

Фота - zviazda.by