28 красавіка ў нашым эфіры

Чацвер, 28 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць Арэты Франклін;
- у 02:00 – Сімфонія № 8 Антаніна Дворжака і Саната № 2 для скрыпкі і фартэпіяна Эдварда Грыга;
- у 06:10 – інструментальныя рытмы старой беларускай эстрады;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы Леаніда Захлеўнага;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: архіўныя запісы Анастасіі Вяльцавай;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Янкі Сіпакова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Біл Браўн;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Джаакіна Расіні, Ёзефа Гайдна, Андрэя Мдывані;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – Канцэрт для флейты і габоя з аркестрам Антоніа Сальеры;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Давіда Галашчокіна;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці эфіру – навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Таццяна Даўгач і Ганна Ясковіч;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Кірычэнкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – аркестравыя творы Бедржыха Сметаны;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Хто ведае дарогу да ракі”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні Уладзіміра Будніка;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтваў Юрыя Яфімава.
У праграме магчымы змены.