Канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь "The Best SoundTrack Hits. New" (Лепшыя саўндтрэкі. Новае)

29.04.2022

Сёння ў Палацы Рэспублікі адбудзецца грандыёзнае шоў – праект цыкла The Best Sound Track Hits. New (Лепшыя саўндтрэкі. Новае) заслужанага калектыву Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь з удзелам акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі. Праект будзе прысвечаны кінамузыцы. У праграме прагучаць самыя папулярныя саўндтрэкі з фільмаў, якія ўвайшлі ў "залаты" фонд сусветнага кінамастацтва і атрымалі прызнанні ў мільёнаў гледачоў. Пра адметнасці праекта ведае наша калега Яна Хадоска.

Фота - palace.by