У нядзелю, 8 мая, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – запісы “Хіромі дуэта”;
- у 06:10 – мелодыі Георга Філіпа Тэлемана;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Аркадзя Моркаўкі (працяг);
- у 08:15 – запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другая частка музычнай радыёпастаноўкі “Цудоўныя прыгоды Нільса з дзікімі гусямі” паводле Сельмы Лагерлёф, а таксама радыёпастаноўка “Як Ілья шчасце знайшоў”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Літва;
- у 11:30 – мадрыгалы Карла Джэзуальда да Венозы;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: архіўныя запісы саліста оперы Міхаіла Дружыны;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: кантаты Жана-Філіпа Рамо, а таксама запісы піяніста Кіта Джарэта;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага літаратурнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: удзельнік клуба “Кола” Алег Чырыца;
- у 17:00 – мелодыі Людвіга ван Бетховена;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Булат Акуджава;
- у 19:00 – опера Віталя Губарэнкі “Альпійская балада”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Мележа “Ноччу”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Ці можна намаляваць вецер?”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Білі Джоэла;
- у 21:30 – другая частка радыёспектакля “Кар’ер” па аповесці Васіля Быкава (да Дня Перамогі);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Франсіс Пуленк.
У праграме магчымы змены.