У Дзень Перамогі ў нашым эфіры

Дзень Перамогі святкуйце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Булата Акуджавы;
- у 06:10 – творчасць кампазітара Мацвея Блантэра;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно” – песні ваенных гадоў з савецкіх кінастужак;
- у 07:25 і 23:30 – вакальна-сімфанічная паэма “Ваенныя пісьмы” Валерыя Гаўрыліна;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Алеся Бачылы;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць ісландскага піяніста і кампазітара Вікінгура Олафсана;
- у 08:25 і 13:05 – песні Леаніда Захлеўнага ў выкананні Яраслава Еўдакімава;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: мелодыі Уладзіміра Алоўнікава, Уладзіміра Дарохіна, Генрыха Вагнера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – фрагмент балета Яўгена Глебава “Альпійская балада”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Артура Прайсака;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – пісьменнік Зіновій Прыгодзіч;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: беларуска ў Аргенціне Ірына Аслоўскі;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: псіхааналіз (працяг);
- у 15:15 – паэмы “Вечна жывыя” Генрыха Вагнера і “Партызанская быль” Уладзіміра Алоўнікава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”, “Музейныя хованкі”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы Антоніа Вівальдзі і Франца Шуберта;
- у 17:55 – хвіліна маўчання;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРА: сімфонія № 7 “Ленінградская” Дзмітрыя Шастаковіча ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі і Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні ваенных гадоў;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць Гія Канчэлі.
У праграме магчымы змены.