10 мая ў нашым эфіры

працоўны аўторак, 10 мая, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскай актрысы і спявачкі Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – запісы Патрысіі Барбер;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару Рыкі Марціна;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні на вершы Юліі Друнінай;
- у 7:25 і 23:30 – Актэт для струнных До мажор Джорджэ Энеску;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Міколы Мятліцкага;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар Джэймс Дормін;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – мелодыі Людвіга ван Бетховена, Георгія Свірыдава, Людмілы Шлег;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Анатоля Салаўяненкі, Тамары Сіняўскай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Полі Берген;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс. Да 160-годдзя з дня нараджэння Адама Багдановіча”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Літва;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – творы беларускага кампазітара Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Дэбют”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”;
- у 17:00 – фрагменты “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – творы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Аляксей Экімян;
- у 22:15 – творчасць італьянскага музыканта Джанлука Рандо.
У праграме магчымы змены.