У Віцебскім Арт-цэнтры Марка Шагала прадстаўлены цыкл з трох мастацка-адукацыйных экспазіцый, прысвечаных 135-годдзю мастака

10.05.2022

Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння нашага земляка Марка Шагала - аднаго з самых вядомых мастакоў-авангардыстаў, жывапісца, графіка, тэатральнага мастака, ілюстратара. Ён нарадзіўся 6 ліпеня 1887 г. у Віцебску. Менавіта родны горад спрыяў станаўленню мастака і стаў крыніцай натхнення на ўсё жыццё. Віцебск Шагала - гэта не толькі дэкарацыі, на фоне якіх разгортваюцца сюжэты, гэта паўнапраўны герой яго палотнаў. Родны горад стаў месцам, дзе, паводле яго ўласных слоў, Шагал "набыў фарбу свайго мастацтва". Расказвае дырэктар Арт-цэнтра Ірына Воранава.

Фота - vitebskcity.by