Тэатральны праект "ТрыТфармаТ" рыхтуе прэм’еру спектакля "Вішнёвы сад"

10.05.2022

Свой юбілей 10 гадоў адзначыць Тэатральны праект "ТрыТфармаТ" (мастацкі кіраўнік - актрыса тэатра і кіно Вера Палякова-Макей). Да дня нараджэння тэатр рыхтуе прэм’еру спектакля "Вішнёвы сад" паводле твору класіка рускай драматургіі Антона Чэхава, якая адбудзецца 11 і 12 мая ў Палацы Рэспублікі. Вось што аб спектаклі расказала вядомая актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, мастацкі кіраўнік праекта Вера Палякова-Макей.

Над прэм’ерай спектакля "Вішнёвы сад" Тэатральнага праекта "ТрыТфармаТ" працуе расійскі рэжысёр-пастаноўшчык Таццяна Самбук (Масква). Гэта ўжо не першая пастаноўка маладога рэжысёра ў гэтым тэатральным праекце.

Спектакль "Вішнёвы сад" - гэта арыгінальная, пластычная версія знакамітага твору ў сучасным прачытанні. У праекце прыме ўдзел Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка Віталя Кульбакова. Для знакамітага калектыву супрацоўніцтва з Тэатральным праектам "ТрыТфармаТ" стала незвычайным эксперыментам. Расказвае Віталь Кульбакоў.

Фота са старонкі "ТрыТформаТ" у сацыяльнай сетцы