12 мая ў нашым эфіры

Чацвер, 12 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – спевы амерыканца Бобі Бэрда;
- у 02:00 – творчасць сучасных выканаўцаў фальклорнай музыкі Фінляндыі;
- у 06:10 – запісы іспанскага вакальнага дуэта Baccara;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: мелодыі Ісака Шварца;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Странгілы Іртлач;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Юрася Свіркі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар-канцэптуаліст Ёханес Крайдлер;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы трыа Аркадзя Эскіна;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Мікалая Рымскага-Корсакава, Дзмітрыя Смольскага, Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – фрагмент Трэцяй сімфоніі Сяргея Рахманінава ў трактоўцы дырыжора Аляксандра Анісімава;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: творчасць расійскага музыканта Уладзіміра Талкачова;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць – супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”, прысвечаная Ганне Ахматавай;
- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – музычныя творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”;
- у 17:00 – Concerto Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – творы Іагана Штрауса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Бярозавы сок”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Стыві Уандэр;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча.
У праграме магчымы змены.