У нашай сталіцы працягваецца фестываль музыкі "Мінская вясна"

11.05.2022

Фестываль здзіўляе сваёй разнастайнасцю, непаўторнасцю, новымі адкрыццямі і знаходкамі. І сёлета, не змяняючы традыцыям, ён прапануе прыхільнікам высокага мастацтва маляўнічую палітру жанраў інструментальнай і вакальнай музыкі.
Так, 13 мая ў межах фестывалю адбудзецца канцэрт "Вечар з віртуозамі", які прэзентуе ансамбль салістаў "Класік –авангард". Расказвае галоўны дырыжор ансамбля Людміла Каліноўская.

На працягу фестывалю лепшыя ўзоры сусветнай музычнай спадчыны "ажывуць" на сцэнах Вялікай і Малой залы філармоніі ў выкананні вядомых творчых калектываў і артыстаў, імёны якіх упрыгожваюць афішы беларускіх і замежных канцэртных пляцовак. Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы прымае ўдзел адразу ў некалькіх канцэртах. Гэта "Зорны крок" і праграма, прысвечаная юбілею Белдзяржфілармоніі. Расказвае галоўны дырыжор капэлы Вольга Янум.

Фота - sb.by